БЕЛ Ł РУС

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА

25.03.2026 / 19:43

Nashaniva.com

Грызуна заўважылі пакупнікі ў супермаркеце «Еўраопт», які знаходзіцца ў гродзенскім гандлёвым цэнтры Old City. Відэа з’явілася ў сацсетках.

Скрыншот з відэа

На відэа бачна, як мыш выбягае з аддзела са снэкамі і хаваецца пад вітрынай з газаванымі напоямі. У каментарыях людзі жартуюць, што гэта «новы супрацоўнік» крамы.

Посмотреть в Threads

Раней стала вядома, што гіпермаркет Green, размешчаны ў гандлёвым цэнтры «Скала» ў Мінску, часова закрывалі менавіта праз тое, што перад тым у інтэрнэце з’явіліся відэа з мышамі і прусакамі ў прадуктовых аддзелах гіпермаркета. 

Чытайце таксама:

Гіпермаркет Green у мінскім ГЦ «Скала» закрылі

У мінскім гіпермаркеце па гандлёвай зале бегала мыш. Туды прыйшла санстанцыя

У Барысаве знялі, як у двары раскашуюць пацучыныя зграі, а камунальнікі не рэагуюць ВІДЭА

Каментары да артыкула