БЕЛ Ł РУС

Авіярэйсы з Мінска на Мальдывы могуць запусціць у жніўні

25.03.2026 / 23:47

Nashaniva.com

У Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый паведамілі, што ўжо ў жніўні могуць з’явіцца прамыя авіярэйсы з Мінска на Мальдывы. Мяркуецца, што гэта стане новым далёкім напрамкам для авіякампаніі «Белавія».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Рэйсы плануюць выконваць у Мале, сталіцу Мальдываў, прыкладна са жніўня да восені (кастрычнік—лістапад).

Пакуль беларусы могуць дабірацца на Мальдывы толькі з перасадкамі — напрыклад, праз Маскву або Стамбул. Раней выкарыстоўвалі і маршрут праз Дубай, але з-за вайны ў Іране цяпер ён менш актуальны.

Паводле даных мальдыўскіх службаў, колькасць турыстаў з Беларусі расце: у 2022 годзе іх было больш за 4 тысячы, а ў 2023 — яшчэ прыкладна на 1,9 тысячы больш. Праўда, афіцыйная беларуская статыстыка ніжэйшая, бо многія беларусы падарожнічаюць на Мальдывы самастойна і транзітам праз іншыя краіны.

Чытайце таксама:

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому

«Ела раз на суткі, скінула 4 кг». Беларуска, якая была захрасла на Мальдывах, вярнулася дадому

«Белавія» сёлета пачне лётаць у Бахрэйн, Туніс і на Мальдывы

Каментары да артыкула