БЕЛ Ł РУС

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

26.03.2026 / 08:04

Nashaniva.com

«Яны вядуць перамовы і вельмі хочуць заключыць здзелку», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Прэзідэнт ЗША заявіў, што афіцыйныя асобы Ірана ўдзельнічаюць у мірных перамовах з Вашынгтонам, аднак адмаўляюць гэта, баючыся быць забітымі.

«Дарэчы, яны вядуць перамовы і вельмі хочуць заключыць здзелку. Але яны баяцца пра гэта гаварыць, бо лічаць, што іх заб’юць іх жа суайчыннікі», — сказаў ён на мерапрыемстве ў амерыканскай сталіцы.

«Яны таксама баяцца, што іх заб’ем мы» — дадаў Трамп.

Прэзідэнт ЗША раней казаў, што вядзе перамовы з «правільнымі людзьмі» ў Іране, у той час як МЗС краіны заяўляў адваротнае — ніякіх перамоваў не вядзецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула