БЕЛ Ł РУС

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране

26.03.2026 / 08:44

Nashaniva.com

Яна можа пачацца ў найбліжэйшы час.

Фота: Getty Images/Getty Images

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране, яна можа пачацца ў найбліжэйшы час, паведаміў журналіст The Wall Street Journal Алекс Уорд са спасылкай на трох рэспубліканцаў у Кангрэсе, уключаючы старшыняў камітэтаў па ўзброеных сілах Палаты прадстаўнікоў і Сената.

Іран у апошнія тыдні размяшчае дадатковыя падраздзяленні і сродкі супрацьпаветранай абароны на востраве Харк у Персідскім заліве, рыхтуючыся да магчымай ваеннай аперацыі ЗША па яго захопе, паведамляе CNN.

Як адзначае тэлеканал, адміністрацыя прэзідэнта ЗША разглядае магчымасць выкарыстання амерыканскіх войскаў для захопу вострава ў паўночна-ўсходняй частцы Персідскага заліва, каб аказаць ціск на іранцаў і прымусіць іх зноў адкрыць Армузскі праліў, але канчатковае рашэнне Дональд Трамп пакуль не прыняў, паведамляюць крыніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула