БЕЛ Ł РУС

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць

26.03.2026 / 11:16

Nashaniva.com

Даныя, прыведзеныя RUSI (Каралеўскім аб’яднаным інстытутам абаронных даследаванняў), наглядна дэманструюць разрыў паміж тым, што называюць «вайной новага тыпу» ва Украіне, і аперацыяй з прымяненнем поўнай моцы заходніх арсеналаў.

RUSI падлічылі, колькі боепрыпасаў прыблізна выдаткавалі ЗША, Ізраіль і саюзнікі ў Іране за 25 дзён аперацыі (даныя на 24 сакавіка), заўважыў канал «Быть Или».

Выдаткавана ракет для паражэння тактычных, аператыўных і стратэгічных тылоў (толькі амерыканскія):

▪️ 912 JASSM;

▪️ 535 «Тамагаўкаў»;

▪️ 320 ATACMS + PrSM.

Разам: 1767

Гэта без уліку авіябомбаў і спецыялізаваных ракет тыпу анты-РЛС AGM-88 HARM.

«Гляджу я ў гэты час на тое, як Украіна вывуджвае па 5 няшчасных Storm Shadow на месяц. І якія рэчы Украіна творыць, маючы гэтыя 5 няшчасных Storm Shadow (Бранск не дасць зманіць)… І якія рэчы Украіна б вытварала, маючы такую колькасць на руках», — — піша аўтар канала.

Калонка справа — % расходавання таго ці іншага боепрыпасу. Чырвоным — тое, што выдаткавана больш чым на 20%.

Выдаткавана сродкаў СПА (толькі прызначаныя ў першую чаргу для збіцця балістыкі):

▪️ 1285 PAC-3 для Patriot;

▪️ 563 Tamir для «Купала»;

▪️ 431 SM-2/3/6 для AEGIS;

▪️ 402 PAC-2 для Patriot;

▪️ 198 THAAD (ЗША);

▪️ 135 «Прашча Давіда»;

▪️ 122 Arrow-2/3 (Ізраіль);

▪️ 120 THAAD (саюзнікі);

▪️ 117 PAC-2/3 (Саўдаўская Аравія);

▪️ 53 Aster (Катар);

▪️ 22 THAAD (Ізраіль).

Разам: 3448

Іран запусціў 1300 балістычных ракет і 3555 дронаў.

Па рэгламенце звычайна расход пры збіцці балістыкі — 2 супрацьракеты на 1 ракету. То-бок пры нармальным расходзе яны павінны былі патраціць 2600 супрацьракет.

Перарасход у 800+ супрацьракет.

Для Украіны ж гэтая справаздача — горкае пацвярджэнне таго, наколькі крытычная адсутнасць масавых паставак. Тыя вынікі, якія УСУ паказваюць з адзінкавымі Storm Shadow, даказваюць: наяўнасць хаця б 10% ад аб’ёму ракет у іранскай аперацыі магла б фундаментальна змяніць сітуацыю на фронце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула