БЕЛ Ł РУС

Найлепшая рэклама амерыканскай авіяцыі. Як амерыканскі знішчальнік ухіліўся ад іранскай ракеты ВІДЭА

26.03.2026 / 14:04

Nashaniva.com

У сеціве з’явіліся кадры драматычнага і захапляльнага моманту ў небе, дзе амерыканскі F/A-18 Super Hornet цудам пазбягае прамога трапляння іранскай ракеты.

На апублікаваных кадрах відаць, як пілот амерыканскага вайсковага самалёта выконвае экстрэмальны манеўр, каб ухіліцца ад снарада, які ляціць проста ў яго бок. Ракета праходзіць у небяспечнай блізкасці ад знішчальніка, пакідаючы за сабой яркі след.

Калі б пілот, у якога, падобна, жалезныя нервы, памыліўся хоць крыху, гэта магло скончыцца трагедыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула