БЕЛ Ł РУС

У ЗША пачаўся суд над Мадура

26.03.2026 / 15:00

Nashaniva.com

Яму можа пагражаць ад 20 гадоў турмы.

Нікаласа Мадура і яго жонку захапілі ў Каракасе 3 студзеня і праз дзень даставілі ў Нью-Ёрку. Фота: XNY/Star Max / GC Images

Былы прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура паўстаў перад судом у Нью-Ёрку, піша Reuters.

Паводле версіі абвінавачання, чыноўнікі ўрада Мадуры дапамагалі перамяшчаць какаін праз Венесуэлу ў супрацоўніцтве з калумбійскай групоўкай FARC, якую ЗША лічаць тэрарыстычнай арганізацыяй. Акрамя таго, прэзідэнта абвінавачваюць ва ўдзеле ў змове з мэтай увозу какаіну.

Сам Мадура і яго паплечнікі адмаўляюць абвінавачванні, называючы іх часткай імперыялістычнай змовы.

Паводле закона аб наркатэрарызме, мінімальны тэрмін у 20 гадоў пазбаўлення волі — удвая большы, чым за звычайны гандаль наркотыкамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула