БЕЛ Ł РУС

Мінчанка знайшла ў булачцы металічныя шарыкі

26.03.2026 / 15:13

Nashaniva.com

Дзяўчына купіла ў «Еўраопце» на вуліцы Бурдзейнага, 11, булачку, з якой выпалі два металічныя шарыкі.

Фота з незвычайнай знаходкай яна апублікавала ў сацсетках. Як на гэтую і іншыя скаргі пакупнікоў адрэагавалі санслужбы і кіраўніцтва гандлёвай сеткі, расказалі Мінск-навіны.

На непрыемную знаходку ў ежы ў выглядзе кавалачкаў металу мінчанка паскардзілася ў сацсетцы Threads.

«Шчыра, была ў шоку: гэтыя два металічныя шарыкі выпалі сёння з булачкі з карыцай. Спачатку падумала, што, можа, гэта перац, але потым адзін упаў і пакаціўся са гукам — і стала зразумела, што гэта не перац. Вельмі падобна на шарыкі ад падшыпніка», — напісала дзяўчына.

Прадстаўнікі гандлёвай сеткі «Еўраопт» аператыўна адрэагавалі ў каментарыях і паабяцалі правесці службовую праверку. Пра яе вынікі пакуль не паведамляецца, але выпадак прыцягнуў увагу дактароў-гігіеністаў, якія 23 сакавіка праверылі сітуацыю ў краме.

Па выніках праверкі абсталяванне кандытарскага цэха было прызнана спраўным. Аднак для надзейнасці спецыялісты выклікалі тэхнічную групу для афіцыйнага заключэння.

Разам з тым у краме выявілі парушэнні санітарнага заканадаўства. За гэта да адказнасці прыцягнуць службовую асобу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула