БЕЛ Ł РУС

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр

26.03.2026 / 17:20

Nashaniva.com

Велнес-цэнтр узвядуць у межах мадэрнізацыі санаторыя «Сосны», які знаходзіцца непасрэдна каля вады, піша прэс-служба Банка развіцця.

Фота: brrb.by

Асаблівасцю праекта стане незвычайная транспартная сістэма: паміж карпусамі санаторыя і новым цэнтрам з’явяцца надземныя капсулы. Яны змогуць перавозіць адпачывальнікаў усяго за паўхвіліны, адначасова адкрываючы панарамныя віды на возера і навакольныя лясы.

Фота: brrb.by

Сам велнес-цэнтр абяцаюць зрабіць з вялікімі панарамнымі вокнамі, каб госці маглі любавацца прыродай падчас працэдур. Уздоўж берага таксама пабудуюць некалькі двухпавярховых дамоў для пражывання, у інтэр’еры якіх выкарыстаюць натуральныя матэрыялы.

Фота: brrb.by

Праект накіраваны на тое, каб зрабіць курорт больш сучасным і прывабным, павялічыўшы колькасць турыстаў у Беларусі.

Фота: brrb.by

Чытайце таксама:

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Пад Мінскам хочуць пабудаваць царкву ў выглядзе велізарнага звона з цыбулінай

Пад Мінскам будуюць новую дарогу, каб разгрузіць МКАД

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам

Каментары да артыкула