БЕЛ Ł РУС

Украінскія дроны вывелі са строю адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ

26.03.2026 / 21:52

Nashaniva.com

Пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў раніцай 26 сакавіка адзін з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў у Расіі — «Кірышынафтааргсінтэз» — спыніў працу. Паводле інфармацыі крыніц Reuters, на прадпрыемстве загарэліся дзве асноўныя ўстаноўкі і некалькі дапаможных, а калі яны адновяць працу — пакуль невядома.

НПЗ у Кірышах Ленінградскай вобласці. Фота ілюстрацыйнае

Гэты завод з’яўляецца найбуйнейшым у Ленінградскай вобласці і адным з найбуйнейшых у Расіі. Ён можа перапрацоўваць каля 20 мільёнаў тон нафты на год. Летась там перапрацавалі 17,5 мільёна тон, што складае прыкладна 6,6% ад агульнага аб’ёму ў краіне. Прадпрыемства ўваходзіць у склад кампаніі «Сургутнафтагаз».

Раней таксама паведамлялася, што пасля атак дронаў на парты Прыморск і Усць-Луга было прыпынена каля 40% экспарту расійскай нафты. Гэта называюць самым сур’ёзным парушэннем паставак за сучасную гісторыю краіны. Пры гэтым пажар у порце Усць-Луга працягваецца ўжо другія суткі.

Чытайце таксама:

Украінскія ўдары па партах паралізавалі амаль палову расійскага нафтавага экспарту

Падчас начной атакі ўкраінскіх дронаў у порце Выбарга быў пашкоджаны найноўшы расійскі ледакол

У Ленінградскай вобласці адбылася масіраваная атака дронаў: пажары ў партах і калапс у Пулкаве

Каментары да артыкула