БЕЛ Ł РУС

УСУ атакавалі дронамі авіяцыйны завод у Смаленску падчас візіту Мядзведзева

27.03.2026 / 15:08

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі ўкраінскіх рэсурсаў, менавіта ён і стаў цэллю атакі.

Украінскія беспілотнікі ўвечары 26 сакавіка атакавалі Смаленскую вобласць, паведаміў губернатар Васіль Анохін у сваім тэлеграм-канале.

Паводле яго даных, сілы СПА і авіяцыя збілі шэсць дронаў, пасля чаго да месцаў падзення абломкаў былі накіраваны падраздзяленні аператыўных службаў. Раніцай кіраўнік рэгіёна напісаў, што ўначы было сем БПЛА: «Пацярпелых і разбурэнняў няма», — запэўніў ён.

Налёт дронаў УСУ адбываўся ў той жа дзень, калі, паводле паведамленняў Анохіна і мясцовых выданняў, рэгіён наведаў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў, які праінспектаваў выкананне дзяржаўнага абароннага заказу, піша Moscow Times.

На «абаронку» ў вобласці, у прыватнасці, працуе авіяцыйны завод у Смаленску («Смаленскі авіяцыйны завод» (СмАЗ)), які ўваходзіць у карпарацыю «Тактычнае ракетнае ўзбраенне» і які, верагодна, наведваў Мядзведзеў.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх рэсурсаў, менавіта ён і стаў цэллю атакі.

 «Сілы абароны нанеслі ўдар па Смаленскім авіяцыйным заводзе», — паведамляюць яны.

Гэтую інфармацыю пацвярджаюць і іншыя крыніцы, адзначаючы, што да завода, які, паводле даных спецслужбаў Украіны, вырабляе крылатыя ракеты і БПЛА, прыбылі таксама машыны «хуткай дапамогі», а перад прыбыццём аператыўных службаў у горадзе чулі некалькі выбухаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула