БЕЛ Ł РУС

Мядзведзеў заявіў, што зараз у Расіі няма патрэбы ў мабілізацыі 

27.03.2026 / 15:40

Nashaniva.com

Таму новай хвалі мабілізацыі не будзе.

Ілюстрацыйнае фота

У інтэрв’ю РІА Навіны намеснік старшыні Рады бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што пакуль новай хвалі мабілізацыі не будзе: «Зараз няма ніякай неабходнасці абвяшчаць новую хвалю мабілізацыі. Тых асоб, якія заключылі дамову, кантракт аб праходжанні вайсковай службы, цалкам дастаткова».

Ён таксама заявіў, што ў мінулым годзе ў войскі набралі «больш за 400 тысяч добраахвотнікаў, гэта значыць кантрактнікаў» і дадаў, што акрамя звычайных кантрактнікаў, «зараз ідзе камплектаванне войскаў беспілотнай авіяцыі, гэта новая, але выключна важная тэма».

З пачатку гэтага года, паводле яго слоў, кантракт на праходжанне вайсковай службы заключылі больш за 80 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула