БЕЛ Ł РУС

Выйшаў аўстрыйскі часопіс з вершамі беларускіх паэтаў

27.03.2026 / 17:14

Nashaniva.com

У Вене выйшаў з друку часопіс пра літаратуру і культуру Zwischenwelt, у якім апублікаваныя творы больш як паўтара дзясяткa беларускіх літаратараў у перакладзе на нямецкую мову. Першы нумар за 2026 год называецца «Час на мяжы. Беларуская літаратура ў падполлі і ў выгнанні» (Zeit am Grat. Belarusische Literatur im Untergrund und im Exil), піша Bellit.info.

Падборам аўтараў займалася Ганна Янкута ў супрацы з рэдактаркай часопіса, перакладалі ўрыўкі эсэ і паэзію Ціна Вюншман, Томас Вайлер, Лотэ Фрай, Францыска Фюхсль.

Сярод аўтараў і аўтарак нумара Алесь Бяляцкі, Сабіна Брыло, Юля Цімафеева, Ганна Шакель, Ганна Янкута, Сяргей Прылуцкі, Артур Камароўскі, Дар’я Бялькевіч, Марыя Літвін, Альгерд Бахарэвіч, Уладзь Лянкевіч, Таццяна Нядбай, Марыя Бадзей і іншыя. Частка літаратараў выступае пад псеўданімамі.

Добрая траціна выдання прысвечана беларускай літаратуры, апроч публікацыі перакладаў таксама змешчаны рэцэнзіі на кнігі беларускіх аўтараў (Юлі Цімафеевай, Альгерда Бахарэвіча, Віктара Жыбуля і Тані Арцімовіч), што апошнім часам выходзілі па-нямецку.

Часопіс аздабляюць калажы Юлі Цімафеевай.

Часопіс «Zwischewelt», прысвечаны культуры выгнання і супраціву, з 1984 года штоквартальна выдаецца ў Вене Таварыствам Тэадора Крамера. Замовіць нумар можна, напісаўшы на адрас: office[a]theodorkramer.at

Чытайце таксама:

Выйшла кніга пра мінскага святара Сергія Гардуна

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

У красавіку выйдзе «Выбранае» Кастуся Езавітава

Каментары да артыкула