Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?
Фармат «Па блаце» робіць даступным тое, што раней было пад строгай забаронай. Калі вы маеце 100 тысяч еўра, то можаце запісаць асобны эпізод, у якім самі ці нехта з вашых блізкіх стане вядоўцам. Праўда, кідаць манетку ўсё адно давядзецца.
Фота: oirpoblatu.com
За гады існавання ўкраінскага праекта «Арол і Рэшка» было знята больш за 600 выпускаў пра 120 краін. І практычна кожны, хто з’яўляўся ў кадры, станавіўся зоркай з мільёнамі прыхільнікаў па ўсім свеце.
Новы сезон вырашылі зрабіць эксперыментальным.
Пра яго сутнасць расказала генеральная прадзюсарка Натэла Крапівіна.
Па словах Крапівінай, за 15 гадоў існавання праграмы ёй не адзін раз прапаноўвалі грошы за месца вядоўцы. Але яна адмаўляла, бо гэта было супраць правіл праекта. Але цяпер каманда вырашыла іх змяніць. Тое, што раней было немагчыма, стала магчымым.
Цяпер месца вядоўцы можа купіць любы ахвотны. Кошт — 100 тысяч еўра. Чалавек можа прапанаваць і кагосьці са сваіх блізкіх замест сябе.
Правілы праекта пры гэтым застаюцца тымі ж. Лёс вырашыць манетка: альбо нечуваная раскоша з безлімітнай карткай, альбо 100 даляраў у кішэні і прыгоды, якія не купіш за грошы.
Фота: oirpoblatu.com
Па завяршэнні шасцідзённай экспедыцыі ўдзельнік сам вызначае лёс эпізоду. Ён можа стаць падарункам на вяселле ці юбілей і ператварыцца ў сямейную рэліквію, ці быць апублікаваным на платформах праекта і зрабіць яго героя знакамітым.
Чытайце таксама:
У вядучага шоу «Арол і Рэшка» памерла маці, яна жыла ў Марыупалі
На вайне ва Украіне загінуў рэжысёр шоу «Арол і Рэшка»
У інтэрнэце апублікаваная праграма «Арол і рэшка. Шопінг», знятая ў Мінску ВІДЭА