БЕЛ Ł РУС

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь

28.03.2026 / 08:42

Nashaniva.com

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі заявіў, што пажартаваў, калі сказаў, што не ведаў, дзе знаходзіцца наша краіна, калі адміністрацыя Дональда Трампа ўпершыню накіравала яго ў Мінск з афіцыйным візітам. Так Коўл пракаментаваў свае словы, сказаныя раней у некалькіх інтэрв’ю амерыканскім СМІ, заўважыла «Люстэрка».

«Дык што, Джон Коўл быў намеснікам спецпрадстаўніка па канфлікце паміж Расіяй і Украінай і не ведаў, дзе знаходзіцца Беларусь? Вы жартуеце? Спадзяюся, ён хаця б зможа знайсці Маскву на карце», — напісала карыстальніца сацсеткі X Nšo-či.

У адказ на гэта Джон Коўл напісаў, што гэта быў жарт.

«Гэта быў жарт. Вядома, я ведаў, дзе знаходзіцца Беларусь», — напісаў спецпасланнік Трампа.

Пра тое, як ён да візіту ў Мінск нібыта не ведаў, дзе знаходзіцца Беларусь на карце, Джон Коўл публічна расказваў як мінімум два разы. Першы — выданню The Wall Street Journal у снежні 2025 года.

У сваім аповедзе пра сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску спецпрадстаўнік адзначыў, што не быў самым відавочным кандыдатам для дыпламатычнай місіі ў Беларусі.

«Першае, што я падумаў: дзе гэта, чорт пабяры?» — успамінаў ён.

Другі раз Коўл паўтарыў гэтую фразу за тыдзень да свайго апошняга візіту ў Мінск у сакавіку 2026 года, выступаючы ў Інстытуце Маккейна ў Вашынгтоне. Ён расказаў аўдыторыі, як увогуле атрымаў пасаду спецпасланніка і як прайшла яго першая паездка ў Мінск.

«Усё пачалося з тэлефоннага званка… У той час я быў намеснікам пасланніка па канфлікце паміж Расіяй і Украінай генерала [Кіта] Келага. Мне тэлефануюць: «Паедзеш у Беларусь?» Я пытаюся: «А дзе гэтая Беларусь?»» — распавёў Коўл.

Варта зазначыць, што за чатыры паездкі былога 78‑гадовага амерыканскага адваката ў Беларусь удалося вызваліць 438 чалавек.

Чытайце таксама:

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

«Трэба сесці і размаўляць». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў

«Працуем над гэтай мэтай». Джон Коўл адказаў на ліст Кацярыны Андрэевай

Каментары да артыкула