Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі
Блогер сачыў за абсурдным шоу праз камеру відэаназірання.
Блогер Сяргей Бяспалаў вырашыў разыграць мінскую міліцыю. З дапамогай штучнага інтэлекту ён стварыў відэа — нібыта ў арцы дома на Старажоўскай стаяць чатыры чалавекі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Гэта відэа ён адправіў у чат-бот міліцыі і стаў сачыць па агульнадаступнай камеры назірання — што будуць рабіць сілавікі?
На месца «злачынства» адразу ж адправіліся ажно тры міліцэйскія машыны з мігалкамі — і з сілавікамі з аўтаматамі. Зразумела, што нікога яны не знайшлі. Таму аператар удакладніў у Бяспалава, дзе шукаць дэманстрантаў.
«Пайшлі па Старажоўскай у бок гасцініцы «Беларусь. Сцягі схавалі. Адзін стаіць яшчэ ў арцы і кагосьці чакае. Пафоткаліся і схавалі», — падказаў ён.
Міліцыя пайшла шукаць далей.