Затрымалі членаў банды 1990‑х
Супрацоўнікі другога ўпраўлення ГУБАЗіКа раскрылі серыю цяжкіх злачынстваў, здзейсненых у Віцебскай вобласці ў канцы 1990‑х — пачатку 2000‑х гадоў, паведамляе прэс-служба МУС.
Чатырох неаднаразова асуджаных жыхароў Віцебска затрымалі пры сілавой падтрымцы спецпадраздзялення «Алмаз».
Гаворка пра ўдзельнікаў узброенай арганізаванай групы, якія чынілі разбоі, рабаванні і вымагальніцтвы, а таксама маюць дачыненне да забойства ахоўніка прыватнага прадпрыемства, з уладальніка якога патрабавалі грошы.