У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус
Здарэнне адбылося сёння раніцай на скрыжаванні Ігуменскага тракта з вуліцай Прушынскіх.
23‑гадовы кіроўца пагрузчыка-экскаватара пры перастраенні не ўпэўніўся ў бяспецы манеўру, у выніку чаго здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем МАЗ.
Ад удару пагрузчык адкінула на аўтобус МАЗ, што ад'язджаў ад прыпынку.
Чатыры пасажыры аўтобуса дастаўлены ў бальніцы