БЕЛ Ł РУС

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?

28.03.2026 / 19:01

Nashaniva.com

У Дзісне жыве 1339 чалавек. Але ж горад!

Паром у Дзісне — самым маленькім горадзе Беларусі

У Беларусі няма строгіх патрабаванняў да таго, колькі чалавек павінна жыць у населеным пункце, каб ён атрымаў статус горада. Ёсць мізэрныя гарады, а ёсць і вёскі на 20 тысяч чалавек. Змена статусу здараецца рэдка і не адбываецца аўтаматычна нават калі насельніцтва вымірае.

«Наша Ніва» склала топ самых маленькіх беларускіх гарадоў — налічылася 12 гарадоў, у кожным з якіх колькасць насельніцтва не дацягвае нават да 7000 чалавек.

Менш за ўсё людзей жыве ў Дзісне, што ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці — усяго 1339 чалавек па стане на пачатак 2026 года.

У пачатку мінулага стагоддзя тут жыло больш за 9000 чалавек, але сітуацыя моцна змянілася да нашых дзён.

Званне самага маленькага горада Беларусі для Дзісны — турыстычны брэнд.

Чытайце таксама: 8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі

На другім месцы Косава (1770 чалавек) у Івацэвіцкім раёне. Горад перадусім вядомы палацам Пуслоўскіх і музеем Касцюшкі, якія знаходзяцца побач.

Косаўскі палац. Фота: інстаграм @_kossovo_city_

На трэцім месцы Тураў (2726 жыхароў) у Жыткавіцкім раёне — таксама папулярны турыстычны пункт.

Крыху больш насельніцтва ў Васілевічах, нафтавым цэнтры Беларусі, які знаходзіцца ў Рэчыцкім раёне — 3089 чалавек.

Далей з немалым адрывам па ўзрастанні ідуць Высокае (4940) у Камянецкім раёне і Давыд-Гарадок (5634) у Столінскім раёне.

А пасля яго спрэс райцэнтры — Свіслач (5709), Верхнядзвінск (6679), Іўе (6784) і Мядзел (6822), Сянно (6874) і Круглае (6911).

Крыж на кляштары кармелітаў у Мядзелі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула