БЕЛ Ł РУС

Выйшла кніга пра Якуба Коласа ў Парыжы

28.03.2026 / 20:44

Nashaniva.com

У выдавецтве «Беларусь» выйшла кніга-даследаванне Міколы Труса «Якуб Колас у Парыжы. 1935 год», прысвечанае паездцы беларускага класіка на Міжнародны кангрэс пісьменнікаў у абарону культуры, піша Bellit.info.

Як гаворыцца ў анатацыі, у кнізе чытачы знойдуць архіўную рэканструкцыю акалічнасцяў удзелу Якуба Коласа ў вышэйназваным літаратурным кангрэсе (Парыж, 1935).

Мікола Трус публікуе даклад класіка беларускай літаратуры, які быў перакладзены на расейскую, французскую і нямецкую мовы, а таксама шэраг унікальных матэрыялаў, што дазваляюць па-новаму прачытваць два нарысы пісьменніка пра паездку ў сталіцу Францыі і больш панарамна разглядзець адметную падзею ў культурным жыцці Еўропы і ўсяго свету.

Кнігу можна набыць у «Акадэмічнай кнізе», а таксама замовіць праз анлайн-кнігарні, напрыклад, на сайце Oz.by.

Чытайце таксама:

Выйшаў аўстрыйскі часопіс з вершамі беларускіх паэтаў

Выйшла кніга пра мінскага святара Сергія Гардуна

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Каментары да артыкула