БЕЛ Ł РУС

У Пружанскім раёне падчас пажару згарэлі 18 будынкаў

28.03.2026 / 22:09

Nashaniva.com

Пажар бушаваў у вёсцы Баяры, паведамляе МНС.

«Паводле аператыўнай інфармацыі, у выніку здарэння агнём знішчаныя 6 нежылых хат і 12 гаспадарчых пабудоў», — паведамілі ў прэс-службе МНС.

Пажар ужо ліквідаваны, цяпер высвятляюцца прычыны здарэння. Для яго тушэння было задзейнічана 11 машын МНС. 

На шчасце, людзі ў выніку пажару не пацярпелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула