БЕЛ Ł РУС

Прапагандыстка з энтузіязмам рыхтавалася затрымліваць з ГУБАЗіКам анархістаў, але атрымала іншае заданне

29.03.2026 / 18:14

Nashaniva.com

«Нават закінула ў багажнік спартыўную форму і берцы, ну, на ўсялякі выпадак, раптам не справяцца — дапамагу, вядома!»

Марына Субота. Скрыншот відэа

Прапагандыстка «Мінскай праўды» Марына Субота часта ў з'едлівай манеры расказвае пра беларускую апазіцыю ці «загніваючы Захад». Але і дапытваць затрыманых не грэбуе. Яна апісала свой сумесны выезд з ГУБАЗіКам.

Марына Субота расказвае, што супрацоўнік 10 упраўлення ГУБАЗіК, па Мінскай вобласці, прапанаваў ёй паўдзельнічаць у затрыманні групы анархістаў, якія «апаганілі памяць загінулых за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

«Не хаваю, узрадавалася я вельмі моцна, — дзеліцца яна. — Нават закінула ў багажнік спартыўную форму і берцы, ну, на ўсялякі выпадак, раптам не справяцца — дапамагу, вядома! Але ў той дзень не склалася».

Калі праз некалькі дзён Суботу зноў паклікалі на выезд, яна засмуцілася, што форму не ўзяла, а была ў спадніцы і на шпільках. Але затрымліваць людзей ёй не далі — заданне было зняць затрыманне на відэа.

Прапагандыстка не без гонару апісвае, як правяла допыт затрыманых.

«Я, выдыхнуўшы і трымаючы ў аб’ектыве затрыманага, дзелавіта падыходжу да яго.

— За што вы затрыманыя?

— За апаганьванне помніка героям Вялікай Айчыннай вайны, — адказвае зусім яшчэ юны хлопец.

— А навошта вы гэта зрабілі?

— Учынак, недастойны грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, — апускае галаву ён».

Той сумесны выезд

У выніку відэа прапагандыстка не запісала, бо забыла націснуць на кнопку. З-за чаго, піша, ледзь не заплакала, бо праваліла заданне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула