БЕЛ Ł РУС

Мадура перадаў пасланне з амерыканскай турмы

29.03.2026 / 22:04

Nashaniva.com

«Мы ў парадку, трымаемся цвёрда, спакойна і ў пастаяннай малітве».

Нікалас Мадура пасля затрымання на борце дэсантнага верталётаносца USS Iwo Jima

Былы прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура і яго жонка Сілія Флорэс перадалі пасланне з амерыканскай турмы.

У сацсетцы X ад іх імя апублікавалі словы падзякі прыхільнікам.

«Мы ў парадку, трымаемся цвёрда, спакойна і ў пастаяннай малітве», — гаворыцца ў паведамленні.

«Сёння як ніколі мы заклікаем працягваць умацоўваць мір у краіне, нацыянальнае адзінства, прымірэнне, прабачэнне і новае збліжэнне паміж усімі».

Крыніца, блізкая да ўрада Венесуэлы, паведаміла агенцтву AFP, што Мадура ў турме чытае Біблію, а некаторыя з іншых зняволеных у Бруклінскім цэнтры ўтрымання пад вартай (федэральнай турме, вядомай сваімі антысанітарнымі ўмовамі) называюць яго «прэзідэнтам».

Яму дазволена размаўляць па тэлефоне толькі з сям'ёй і адвакатамі, працягласць кожнага званка не можа перавышаць 15 хвілін.

Мадура і яго жонку захапілі ў іх рэзідэнцыі ў ноч на 3 студзеня 2026 года ў выніку амерыканскай спецаперацыі. Пасля гэтага іх даставілі ў турму ў Нью-Ёрку.

У ЗША ўжо пачаўся суд над Мадура. Яму можа пагражаць ад 20 гадоў зняволення. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула