Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках
Артур Гранц, бізнесмен з беларускім і армянскім грамадзянствамі, які валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў Вільні — HeJi — і раскошным гатэлем Esperanza Resort, звязаны з прадпрыемствам беларускага рэжыму, паведаміў Аддзел журналісцкіх расследаванняў LRT.
Фота: Google.maps
Паводле вынікаў сумеснага расследавання з «Бюро», кампанія Гранца Mello Trading, зарэгістраваная ў Літве, працуе ў сегменце бяспошліннага гандлю ў Беларусі, дзе разам з кампаніяй Dipmarket, якая належыць адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, валодае сеткай крам Belamarket Duty Free.
Гэтая кампанія валодае сеткай з больш як 30 крам у Беларусі. 50,1% акцый кампаніі належаць Mello Trading Гранца, а астатняя частка — кампаніі, якая належыць адміністрацыі Лукашэнкі.
Нягледзячы на сцвярджэнні кампаніі Mello Trading, якая належыць Артуру Гранцу, пра тое, што цяпер яна не працуе ў Беларусі, паводле даных Цэнтра рэестраў, яе леташні прыбытак ад крам бяспошліннага гандлю ў Беларусі склаў 2 млн еўра.