БЕЛ Ł РУС

16‑гадовы хлопец застаўся без селязёнкі пасля няўдалага жарту над аднакурснікам

30.03.2026 / 11:29

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся падчас заняткаў у каледжы.

Калі выкладчык ненадоўга выйшаў з аўдыторыі, адзін з вучняў падышоў да аднакурсніка і рэзка выцягнуў крэсла з-пад яго. Падлетак утрымаўся на нагах і вырашыў не канфліктаваць, палічыўшы тое няўдалым жартам, пішуць Мінск-навіны.

Аднак неўзабаве аднакурснік паўтарыў свой учынак. На гэты раз хлопец упаў на падлогу. Раззлаваны, ён падняўся, падышоў да хлопца, штурхнуў яго дзвюма рукамі, а затым ударыў нагой у жывот.

Пацярпелага 16‑гадовага падлетка даставілі ў бальніцу з разрывам селязёнкі. Яму правялі аперацыю па выдаленні органа.

Як расказала памочніца пракурора Маскоўскага раёна Кацярына Сенажацкая, абвінавачаны раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і цалкам прызнаў віну. Яго родныя выплацілі пацярпеламу 6 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Суд прызнаў юнака вінаватым ва ўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання, небяспечнага для жыцця і якое прывяло да страты органа. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе хатняй хіміі на 1 год і 6 месяцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула