БЕЛ Ł РУС

Зяленскі сказаў, што Украіна гатова да велікоднага перамір'я

30.03.2026 / 13:29

Nashaniva.com

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што ва Украіне гатовыя да велікоднага перамір’я, а іх «партнёры» прасілі не наносіць удары па нафтавым сектары Расіі

Фота Sean Gallup / Getty Images

Украінскі прэзідэнт падчас сённяшняга брыфінгу распавёў пра «сігналы» партнёраў, якія тычацца ўдараў па расійскім нафтавым сектары: «Пасля такога сусветнага энергетычнага крызісу мы сапраўды атрымалі сігналы ад некаторых нашых партнёраў пра тое, як зрабіць так, каб зменшыць нашы адказы па нафтавым сектары, энергетычным сектары Расійскай Федэрацыі».

Пры гэтым Зяленскі не ўдакладніў, пра якіх менавіта «партнёраў» ідзе гаворка. І дадаў: «Я яшчэ раз падкрэсліваю — калі Расія гатовая не наносіць удараў па ўкраінскай энергетыцы, мы не будзем адказваць па іх энергетыцы».

Прэзідэнт таксама заявіў, што ва Украіне «гатовыя да спынення агню на велікодныя святы»: «На мой погляд, калі шчыра, нармальныя людзі, якія паважаюць жыццё, гавораць пра спыненне агню і заканчэнне вайны назаўсёды, а не на некалькі дзён. Але, безумоўна, мы гатовыя да любых кампрамісаў».

У апошнія тыдні Украіна неаднаразова наносіла ўдары па некалькіх расійскіх тэрміналах, якія выкарыстоўваюцца для экспарту нафты, у тым ліку ў Ленінградскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула