Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах
Тым не менш прэзідэнт ЗША заявіў пра прагрэс у перамовах з «новым, больш разумным рэжымам» у Іране.
Фота: Joe Raedle / Getty Images
Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social заявіў пра прагрэc перамоваў з Іранам і пагразіў новымі наступствамі, калі Армузскі праліў не будзе разблакаваны.
«ЗША вядуць сур’ёзныя перамовы з новым, больш разумным рэжымам пра спыненне нашых ваенных аперацый у Іране. Дасягнуты значны прагрэс, але калі па якой-небудзь прычыне пагадненне не будзе дасягнута ў бліжэйшы час (а гэта, верагодна, адбудзецца), і калі Армузскі праліў не будзе неадкладна «адкрыты для бізнэсу», мы завершым наша цудоўнае «прабыванне ў Іране, узарваўшы і цалкам знішчыўшы ўсе іх электрастанцыі, нафтаправоды і востраў Харк (і, магчыма, усе апрасняльныя ўстановы!), якія мы наўмысна яшчэ не «чапалі», — напісаў ён.
Раней паведамлялася, што перамовы паміж ЗША і Іранам могуць адбыцца ў Ісламабадзе (Пакістан) у найбліжэйшы час.