БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ўводзяцца першыя забароны на наведванне лясоў

30.03.2026 / 15:32

Nashaniva.com

У гэтых рэгіёнах вызначаны чацвёрты апошні клас пажарнай небяспекі. На ўсёй астатняй тэрыторыі Беларусі ўведзена толькі абмежаванне на наведванне лясоў.

Рашэнне аб поўнай забароне ўведзена ў Пухавіцкім, Акцябрскім, Лельчыцкім і Драгічынскім раёнах.

З пачатку 2026 года ў лясах краіны ўжо адбылося 67 загаранняў на плошчы 20,6 га. Найчасцей — 29 выпадкаў — у Брэсцкай вобласці.

Асноўнымі прычынамі загаранняў у гэты перыяд з’яўляюцца сельскагаспадарчыя пажары і неабачлівае абыходжанне з агнём.

Пры забароне нельга ўвогуле наведваць лес.

Пры ўведзеных абмежаваннях у лес усё ж можна хадзіць, але з сур’ёзнымі агаворкамі. Дазволены пешыя прагулкі, збор грыбоў і ягадаў.

Аднак адначасова катэгарычна забараняецца ў такіх рэгіёнах разводзіць вогнішчы, заязджаць у лес на асабістым транспарце, праводзіць масавыя мерапрыемствы, турыстычныя злёты і арганізоўваць пікнікі з намётамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула