БЕЛ Ł РУС

Пад Гроднам ледзь не патанула двухгадовая дзяўчынка

30.03.2026 / 19:23

Nashaniva.com

У Гродзенскім раёне маці выратавала маленькую дачку, якая ледзь не патанула. Інцыдэнт адбыўся 28 сакавіка ў вёсцы Белічаны.

Фота ілюстрацыйнае

Жанчына прыехала з дзіцём на дачу. Выйшаўшы з дому на двор, яна пабачыла, што дзяўчынка (2024 года нараджэння) ляжыць у маленькім штучным вадаёме (памерам 1,5 на 1,5 метра і глыбінёй да паўметра) — тварам у вадзе, без прыкмет жыцця.

Маці адразу дастала дзіця і пачала праводзіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю. Калі ў дзяўчынкі з’явілася дыханне, яна самастойна павезла яе ў бальніцу.

Дзякуючы хуткім і рашучым дзеянням маці дзіця ўдалося выратаваць. Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў рэанімацыі Гродзенскай абласной дзіцячай бальніцы.

Чытайце таксама:

У Рагачоўскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак — ён праваліўся пад лёд

У Расонах на возеры патануў рыбак

У Дзяржынску мужчына патануў у канаве

Каментары да артыкула