БЕЛ Ł РУС

У МЗС Ірана заявілі, што не вядуць перамовы з ЗША

31.03.2026 / 08:02

Nashaniva.com

Прэс-сакратар МЗС Ірана 30 сакавіка заявіў, што краіны не вядуць перамовы, а Іран толькі атрымаў просьбу аб правядзенні перамоў праз пасярэднікаў, уключаючы Пакістан.

Фота: Majid Saeedi/Getty Images

«Амерыканскія афіцыйныя асобы заўсёды кажуць тое, што ім хочацца выдаць за рэчаіснасць. Што тычыцца пытання пра перамовы з Амерыкай, я ўжо казаў: мы не вялі ніякіх перамоў з ЗША», — заявіў прэс-сакратар МЗС Ірана.

Заява прагучала пасля таго, як Дональд Трамп заявіў пра «значны прагрэс» у перамовах з «новым, больш разумным рэжымам» у Іране, але прыгразіў «знішчыць усе іх электрастанцыі і нафтавыя свідравіны» ў выпадку ад перамоваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула