У аўторак ноччу была парушана праца Віленскага аэрапорта
Аэрапорт не працаваў гадзіну
У аўторак уначы была парушана праца Віленскага аэрапорта, паведамляе LRT.
А 2‑й гадзіне былі «фіксацыі ў патэнцыйна небяспечных для авіяцыі зонах навігацыйных адзнак, характэрных для паветраных шароў, таму былі ўведзены часовыя абмежаванні паветранай прасторы над Віленскім аэрапортам».
Праца аэрапорта была адноўлена ў 03:12 пасля зняцця абмежаванняў паветранай прасторы.
Магчымыя былі затрымкі асобных рэйсаў з-за парушанай ратацыі экіпажаў і паветраных суднаў.