Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя
Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам аўтобуса і грузавіка адбылося вечарам 30 сакавіка на трасе пад Віцебскам. У выніку аварыі спатрэбілася медыцынская дапамога тром чалавекам.
Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, на 11‑м кіламетры аўтадарогі 36‑гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля MAN пры сустрэчным раз'ездзе не змог пазбегнуць сутыкнення з аўтобусам МАЗ.
Пра стан пацярпелых — 53‑гадовай жанчыны і двух 20‑гадовых хлопцаў — не паведамляецца.