БЕЛ Ł РУС

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў

31.03.2026 / 10:27

Nashaniva.com

Польскія памежнікі і мытнікі выкрылі міжнародную злачынную групу, якая займалася падпольнай вытворчасцю тытунёвых вырабаў. Яна дзейнічала ў Паморскім і Мазавецкім ваяводствах. З 12 затрыманых дзесяць — грамадзяне Беларусі, паведамляе Most са спасылкай на Памежную службу.

У Паморскім ваяводстве памежнікі выявілі вытворчую лінію для вырабу і сушкі тытуню, а таксама для вытворчасці і ўпакоўкі цыгарэт. На месцы канфіскавалі амаль 4,1 млн штук кантрафактных цыгарэт розных марак, больш за 4,7 тоны тытунёвай рэзкі, а таксама амаль 12,1 тоны сушанай тытунёвай сыравіны.

Кошт канфіскаваных тавараў ацэньваецца больш чым у 9 млн злотых (каля 2 млн даляраў). Калі б тавар трапіў на рынак, бюджэт страціў бы не менш за 25,2 млн злотых (5 млн даляраў) у выглядзе нявыплачаных акцызаў.

Таксама ператрус прайшоў на складзе ў Мазавецкім ваяводстве. Там канфіскавалі фільтры і абгорткі для цыгарэт.

У ходзе расследавання аператыўнікі затрымалі 12 членаў арганізаванай злачыннай групы, у тым ліку дзесяць грамадзян Беларусі, аднаго грамадзяніна Латвіі і аднаго паляка. Усе яны ўзяты пад варту тэрмінам на тры месяцы.

Справу вядзе Акруговая пракуратура ў Гданьску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула