Галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў» памёр ва ўзросце 50 гадоў
Пра смерць Эдуарда Какшарова паведаміла прэс-служба клуба
ГК «Мяшкоў»
«З глыбокім смуткам паведамляем, што на 51‑м годзе жыцця раптоўна пайшоў з жыцця галоўны трэнер нашага гандбольнага клуба, алімпійскі чэмпіён, чэмпіён свету, пераможца Лігі чэмпіёнаў — Эдуард Какшароў. Гэта непапраўная страта для ўсёй гандбольнай сям’і, вялікі шок для сусветнай гандбольнай грамадскасці», — гаворыцца ў спачуванні клуба.
Эдуард Какшароў нарадзіўся ў 1975 годзе ў расійскім Краснадары. Быў капітанам зборнай Расіі па гандболе, чэмпіёнам свету 1997 года, алімпійскім чэмпіёнам 2000 года.
У 2017‑2020 гадах — галоўны трэнер зборнай Расіі, трэніраваў македонскі «Вардар», пасля «Растоў-Дон».
З сакавіка 2023 года ўзначаліў клуб «Мяшкоў Брэст». У 2023 і 2024 гадах прывёў клуб да перамогі ў чэмпіянаце Беларусі, а ў чэрвені 2023 года разам з камандай выйграў турнір SEHA League.