БЕЛ Ł РУС

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата

31.03.2026 / 13:34

Nashaniva.com

Мужчына забіў малатком сваю 85‑гадовую бабулю і зарэзаў 30‑гадовага брата ў падмаскоўным доме тры гады таму.

Як піша канал «Осторожно, новости», Раман Ткачэнка, пасынак Стаса Наміна, прызнаны вінаватым у падвойным забойстве.

У кастрычніку 2023 года ён забіў бабулю малатком праз рэўнасць да малодшага брата Арцёма. Ён прыехаў да яе з сябрам, бабуля стала чытаць маралі, таму што яго брат «быў значна больш паспяховым», а сам мужчына быў залежны ад наркотыкаў.

Калі сябар з'ехаў, а бабуля заснула, Раман забіў жанчыну малатком. Пасля гэтага мужчына патэлефанаваў брату Арцёму і папрасіў яго прыехаць. Пасля працяглай пагоні па доме ён зарэзаў брата і патэлефанаваў маці, каб ва ўсім прызнацца.

Падчас спрэчак бакоў абарона абвінавачанага спрабавала даказаць, што ў момант забойства мужчына быў у стане афекту. Але пракуратура палічыла неабгрунтаванымі гэтыя довады.

Яго прысудзілі да 18 гадоў калоніі строгага рэжыму.

У апошнім слове прыёмны сын рок-музыкі каяўся: «Вялікае пакаранне ўсведамляць, што я гэта здзейсніў. Я шчыра любіў бабулю і Арцёма. Бабуля мяне выхавала. Я выхоўваў Арцёма. Не магу сабе ўявіць, як такое здарылася».

Пасля гэтага Ткачэнка ўпаў на калені перад маці і зарыдаў.

Адносіны падсуднага з айчымам — Стасам Наміным — заўсёды былі халоднымі, яны абодва гэта адзначалі. Вядомы рок-музыка праходзіць пацярпелым па справе, пішуць расійскія каналы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула