БЕЛ Ł РУС

Дзве 13‑гадовыя школьніцы шпіталізаваныя пасля ДТЗ з самакатам і BMW у Тарасаве

31.03.2026 / 14:27

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося 30 сакавіка каля 20:26 у Тарасаве пад Мінскам, на скрыжаванні вуліц Фрунзенскай і Школьнай. 

13‑гадовая дзяўчынка на электрасамакаце, пры выездзе з другараднай дарогі на галоўную не прапусціла аўтамабіль BMW.

У выніку ДТЗ непаўналетняя дзяўчынка — кіроўца самаката і яе 13‑гадовая пасажырка шпіталізаваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула