БЕЛ Ł РУС

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам

1.04.2026 / 09:06

Nashaniva.com

Дзяўчынцы ў месенджары патэлефанавалі нібыта ад імя дамафоннай фірмы, і яна паведаміла ім асабістыя даныя.

Пасля гэтага школьніцы патэлефанавалі ілжэміліцыянеры і, пагражаючы адправіць яе ў дзіцячы дом, а маці прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, прымусілі выканаць патрабаванні, паведамляе прэс-служба МУС. 

Спалохаўшыся, дзяўчынка ўзяла з сейфа ўсе ювелірныя вырабы (на 5 тысяч даляраў) і пакінула іх на вуліцы ў дамоўленым месцы, адкуль забраў кур’ер.

Маці дзяўчынкі звярнулася ў міліцыю, тая затрымала 34‑гадовага мінчука, які павінен быў перадаць ювелірныя вырабы аферыстам, але не паспеў.

Ювелірныя вырабы будуць вернуты ўладальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула