БЕЛ Ł РУС

Белчыгунка аднавіла рух яшчэ 14 цягнікоў Stadler па маршруце Мінск — Беларусь

1.04.2026 / 09:16

Nashaniva.com

З 31 сакавіка на маршруце Мінск — станцыя Беларусь (Заслаўе) — Мінск пачалі курсаваць яшчэ 14 сучасных саставаў серыі ЭПг (Stadler).

Фота: Мінск-навіны

Цягнікі выйшлі на лінію пасля планавага рамонту. Гэта электрацягнікі Stadler, разлічаныя на інтэнсіўнае прыгараднае злучэнне.

Яны замянілі цягнікі ЭР9, якія курсавалі раней — саставы старога пакалення з высокай падлогай і тамбурамі.

Агульная колькасць цягнікоў на гэтым напрамку павялічылася да 28 саставаў.

Аналагічныя саставы будуць працаваць і на іншых запатрабаваных кірунках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула