БЕЛ Ł РУС

Забіты кіраўнік судовай улады Ірана Галям Хасейн Махсэні-Эджэі

1.04.2026 / 09:44

Nashaniva.com

Гэта адбылося пасля ўдару па Тэгеране, паведамляе тэлеканал Al Hadath.

Фота: Wikimedia Commons

Махсені-Эджэі было 79 гадоў. Ён быў міністрам разведкі і нацыянальнай бяспекі ў 2005—2009 гадах падчас прэзідэнцтва Махмуда Ахмадзінеджада.

Лічыўся прыхільнікам жорсткай лініі і паслядоўнікам аяталы Месбаха-Язді — ісламскага радыкала, духоўнага настаўніка Ахмадзінеджада. 

З ліпеня 2021 года Галям Хасейн Махсэні-Эджэі быў прызначаны новым кіраўніком судовай улады Ірана, змяніўшы на гэтай пасадзе Сееда Ібрахіма Раісі, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах 2021 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула