БЕЛ Ł РУС

«Аршанскі афшор» для ўнука Лукашэнкі. Малодшы Аляксандр Лукашэнка пабудуе цэх за дзяржаўныя мільёны

2.04.2026 / 12:16

Nashaniva.com

Кампанія, звязаная з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі, атрымлівае доступ да шчодрых дзяржкрэдытаў і падатковых ільгот. «Бюро» высветліла, як 21‑гадовы хлопец і асвойвае інвестыцыйную праграму «Рэгіянальная ініцыятыва».

Аляксандр Лукашэнка — трэці злева

Кампанія «Сезон упакоўкі» плануе будаўніцтва вытворча-складскога цэха па вырабе тары з гафракардону. Праект ужо ўключаны ў дзяржаўную праграму «Рэгіянальная ініцыятыва», якая прадугледжвае вылучэнне крэдыту на суму да 30 мільёнаў рублёў.

Месца для будоўлі ўдалае — асаблівая эканамічная зона «Брэміна-Орша». У народзе гэты праект ахрысцілі «аршанскім афшорам», бо Лукашэнка сваім указам стварыў там асаблівыя ўмовы: вызваленне ад шэрагу падаткаў і спецыяльныя мытныя прэферэнцыі.

20% «Сезона ўпакоўкі» належыць 21‑гадоваму Аляксандру Лукашэнку — малодшаму. Астатнімі 80% валодае фірма «Марскія сезоны», якую кантралюе бізнэс-лэдзі Людміла Няронская — блізкая сяброўка Віктара і Ліліі Лукашэнкі.

Акрамя таго, у «Марскіх сезонах» таксама працуе зяць Віктара і Ліліі Лукашэнкі — Дзмітрый Дзятлаў і сват — Аляксандр Гарусаў.

Беларускія ўлады ўжо прынялі меры, каб схаваць поспехі бізнэсу. Дадзеныя фірмаў, звязаных з Няронскай і сям'ёй Лукашэнкі (у тым ліку і «Сезона ўпакоўкі»), засакрэчаныя. Публічны доступ да іх фінансавай справаздачнасці і дэталяў уласнасці закрыты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула