БЕЛ Ł РУС

Ryanair папярэдзіў пра рызыку адмены рэйсаў з-за дэфіцыту паліва

2.04.2026 / 12:53

Nashaniva.com

Кіраўнік кампаніі Майкл О’Ліры заявіў, што летам авіякампанія можа сутыкнуцца з перабоямі ў пастаўках авіякерасіну і ў такім выпадку будзе вымушана разглядаць адмену часткі рэйсаў або скарачэнне праграмы палётаў.

Майкл О’Ліры. Фота: Fernando Sanchez / Europa Press via Getty Images

Паводле яго слоў, галоўная праблема цяпер не столькі ў цане паліва, колькі ў тым, ці ўдасца ўвогуле даставіць яго ў Еўропу на фоне канфлікту вакол Ірана і збояў у раёне Армузскага праліву. Reuters піша, што перавозчык ужо сочыць за сітуацыяй разам з пастаўшчыкамі амаль штодня.

О’Ліры адзначае, што рызыка можа праявіцца ўжо ў чэрвені, а найбольш уразлівай выглядае брытанская і еўрапейская лагістыка, завязаная ў тым ліку на пастаўкі з Кувейта. Пры гэтым Ryanair пакуль не абвяшчаў пра павышэнне цэн менавіта з-за канфлікту, хаця раней кампанія і так чакала рост коштаў на білеты на 3—4% у гадавым выражэнні.

Reuters таксама адзначае, што першыя прыкметы дэфіцыту паліва ўжо бачныя ў Азіі: там некаторыя авіякампаніі пачалі абмяжоўваць або адмяняць рэйсы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула