БЕЛ Ł РУС

Макрон Трампу: Сур’ёзныя людзі не кажуць сёння адно, а заўтра другое

2.04.2026 / 15:01

Nashaniva.com

Дональд Трамп публічна прайшоўся па Эмануэлю Макроне і яго жонцы Брыжыт. Журналісты папрасілі Макрона пракаментаваць словы прэзідэнта ЗША. Той не абмежаваўся толькі гэтым выпадкам.

Эмануэль Макрон. Фота: AP Photo / Markus Schreiber

Макрон сказаў, што не будзе адказваць на словы Трампа — «гэта не заслугоўвае адказу». Бо цяпер, паводле яго слоў, гутарка ідзе пра «значна больш сур'ёзныя рэчы». 

«Мы гаворым пра вайну, мы гаворым сёння пра людзей, якія знаходзяцца ў баі, пра жанчын, мужчын і мірных жыхароў, якія гінуць», — сказаў ён.

Макрон сказаў, што трэба дзейнічаць «дзеля дээскалацыі, дзеля спынення агню, дзеля аднаўлення перамоў».

Ён заклікаў менш гаварыць.

«Калі вы хочаце быць сур'ёзнымі, вы не кажаце кожны дзень супрацьлеглае таму, што сказалі напярэдадні. І, магчыма, не варта гаварыць кожны дзень, трэба проста дзейнічаць, знізіць напружанасць і пабудаваць трывалы мір», — сказаў ён. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула