БЕЛ Ł РУС

Яноціха Ясенія, якая нелегальна прыехала з ЗША, знайшла мужа ў Баранавічах

2.04.2026 / 15:11

Nashaniva.com

Радасная падзея адбылася ў Парку жывёл пад Баранавічы: яноты Ясення і Максім нарэшце сустрэліся і цяпер жывуць разам, піша БелТА.

Архіўнае фота

Паводле слоў супрацоўнікаў, Максім больш кантактны і сацыяльна адаптаваны. «Ён бліжэй да чалавека і гатовы дапамагчы Ясені прывыкнуць да новага жыцця», — адзначылі ў парку.

Ясенія прыбыла ў нашу краіну з ЗША ў марскім кантэйнеры, яе выявілі гродзенскія мытнікі. Спачатку жывёла знаходзілася на каранціне ў Ашмянскай раённай ветэрынарнай станцыі, пасля пераехала ў Парк жывёл у Баранавічах.

У парку і высветлілі, што янот, якога спачатку лічылі хлопчыкам і назвалі Сенем, насамрэч дзяўчынка. Ёй пачалі падбіраць новае імя і ў выніку назвалі Ясеніяй ды аформілі пашпарт.

Цяпер Ясенія і Максім будуць асвойвацца разам. Супрацоўнікі парка абяцаюць сачыць за іх адносінамі і дзяліцца навінамі з наведвальнікамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула