БЕЛ Ł РУС

Стаў вядомы расклад літургій на Вялікдзень у беларускіх супольнасцях Польшчы

2.04.2026 / 17:29

Nashaniva.com

Расклад Святога Пасхальнага Трыдуума і святаў Змёртвыхпаўстання Пана ў беларускіх супольнасцях Польшчы апублікавалі на сайце catholicby.pl.

Варшава — касцёл св. Аляксандра (pl. Trzech Krzyży)

Вялікі Чацвер (02.04) — Св. Імша Вячэры Пана а 18:00 у верхнім касцёле разам з польскай парафіяй.

Вялікая Пятніца (03.04) — Літургія Мукі Пана а 18.00 (распачнецца Крыжовай дарогай) у дольным касцёле.

Вялікая Субота (04.04) — асвячэнне страў а 12:00 на пл. Трох Крыжоў. Пасхальная Вігілія а 21:00 у верхнім касцёле.

Нядзеля (05.04) — урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана. А 11:30 — Св. Імша.

Панядзелак у актаве Вялікадня (06.04) — А 11:30 — Св. Імша. А 14:30 канцэрт у верхнім касцёле (уваход па квітках).

Варшава — парафіяльны дом касцёла св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Нядзеля (05.04) —— Св. Імша а 10:30.

Панядзелак у актаве Вялікадня (06.04) — Св. Імша а 10:30.

Варшава — грэка-каталіцкая супольнасць (Kościół Rektoralny św. Benona, ul. Piesza 1)

Вялікая Пятніца (03.04) — Вячэрня а 16:00.

Вялікая Субота (04.04) — Ерусалімская ютрань а 10:00

Нядзеля (05.04)

9:00 Ютрань Уваскрасення

10:00 Боская Літургія з блаславеннем страў. Пасля агапа

11:30 Велікодны канцэрт Андруся Такінданга

Гданьск — касцёл св. Юзафа (Elżbietańska 9/10)

Вялікі Чацвер (02.04) — Св. Імша Вячэры Пана а 18:00 разам з польскай парафіяй.

Вялікая Пятніца (03.04) — Літургія Мукі Пана а 18.00 разам з польскай парафіяй.

Вялікая Субота (04.04) — Асвячэнне страў а 16:00. Пасхальная Вігілія а 20:00 разам з польскай парафіяй.

Кракаў — касцёл св. Стэфана (Sienkiewicza 19)

Вялікі Чацвер (02.04) — Св. Імша Вячэры Пана а 18:00 разам з польскай парафіяй. Адарацыя да 23:00.

Вялікая Пятніца (03.04)

7:00—17:30 Адарацыя ў цямніцы.

8:00 Цёмная Ютрань па-польску

15:00 Крыжовы Шлях з Вяночкам да Божай Міласэрнасці.

18:00 Літургія Мукі Пана разам з польскай парафіяй. Адарацыя да 24:00.

Вялікая Субота (04.04)

7:00—18:30 Адарацыя пры труне

9:00—16:00 асвячэнне страў (кожныя 15 хвілін) у парафіяльным двары.

19:00 Пасхальная Вігілія разам з польскай парафіяй. Просяць прынесці свечкі.

Нядзеля (05.04) — Св. Імша а 15:30. Пасля — сустрэча ў парафіяльным доме і супольнае святкаванне.

Панядзелак у актаве Вялікадня (21.04) — Св. Імша а 15:30.

Лодзь — касцёл св. Юзафа (Ogrodowa 22)

Вялікі Чацвер (02.04) — Св. Імша Вячэры Пана а 19:00 (па-польску).

Вялікая Пятніца (03.04) — Літургія Мукі Пана а 19:00 (па-польску).

Вялікая Субота (04.04) — асвячэнне страў ад 09:00 да 17:00. Пасхальная Вігілія а 21:00 (польска-беларуская).

Нядзеля (05.04) — Св. Імшы а 13:15 не будзе. А 16:00 супольнае святкаванне.

Познань — касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса (Szewska 18)

Вялікі Чацвер (02.04) — Св. Імша Вячэры Пана а 18:00 разам з польскай парафіяй. Да 21:00 адарацыя ў цямніцы.

Вялікая Пятніца (03.04) — Літургія Мукі Пана а 18.00 разам з польскай парафіяй. Да 21:00 Адарацыя пры гробе.

Вялікая Субота (04.04) — асвячэнне страў 11:00—15:00 (кожныя паўгадзіны). Пасхальная Вігілія і рэзурэкцыйная працэсія а 20:30 разам з польскай парафіяй.

Нядзеля (05.04) — Св. Імшы па-беларуску няма. Можна далучыцца а 11:00 да польскай.

Беласток — касцёл Маці Божай з Гуадалупе (Wrocławska 8)

Вялікая Субота (04.04) — Асвячэнне страў а 11:45.

Нядзеля (05.04) — св. Імша а 13:00.

Уроцлаў — парафія св. Георгія Мучаніка і Узвышэння Св. Крыжа (Biegła 3)

Нядзеля (05.04) — Св. Імша а 15:00.

Чытайце таксама:

Да Вялікадня ў Мінску выпускаюць адмысловае марожанае

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Ёсць парода кур, якія нясуць велікодныя яйкі ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула