БЕЛ Ł РУС

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

3.04.2026 / 11:01

Nashaniva.com

На пачатку года быў абвешчаны шорт-ліст конкурсу-фестывалю беларускай драматургіі Dramatyzacyja, які праводзіцца ўпершыню. З 66 дасланых на конкурс п’ес прафесійнае журы абрала пяцёрку найлепшых тэкстаў. Усе яны напісаныя жанчынамі-драматургамі.

Цяпер іх пакажуць на фестывалі, што пройдзе ў Варшаве 10‑11 красавіка. 

У прасторы «Дом на праспекце — Дом культуры Серадмесце» (Dom w Alejach — Dom Kultury Śródmieście), што знаходзіцца па адрасе Іерусалімскія алеі, 2 (al. Jerozolimskie 2), гледачы змогуць пабачыць чыткі наступных твораў:

Усе яны перанесеныя на сцэну беларускімі рэжысёрамі і акцёрамі. 

Фестываль сучаснай беларускай драматургіі Dramatyzacyja — гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з актуальнымі тэатральнымі тэкстамі і адкрыць для сябе новыя імёны беларускага тэатра.

З дакладным раскладам мерапрыемства можна азнаёміцца па спасылцы. Уваход на яго вольны, але па папярэдняй рэгістрацыі.

Чытайце таксама:

Выходзіць галівудская камедыя, якую здымаў аператар з Мінска

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду

Гледачы Тэатра лялек сыходзяць, не дагледзеўшы спектакля. Чаму?

Каментары да артыкула