БЕЛ Ł РУС

Беларусаў Вільні і Варшавы запрашаюць на велікодныя канцэрты

2.04.2026 / 18:38

Nashaniva.com

Прагучаць літургічныя спевы II—IV стагоддзяў па-беларуску, па-грэцку і па-лацінску, якія на працягу стагоддзяў напаўнялі скляпенні базілік і манастыроў.

Адно з выступленняў хору «Артос». Скрыншот відэа

Імпрэсарыё Алесь Чахоўскі і хормайстар Павел Гонца запрашаюць на Велікодныя канцэрты з бізайнтыйскіх і грэгарыянскіх харалаў 6 красавіка ў Варшаве і 12 красавіка ў Вільні. 

Бізантыйскі хор «Артос» Канстантынопальскага патрыярхату ў Вільні прадставіць праграму з бізантыйскіх і грэгарыянскіх харалаў — дзвюх падмуркаў еўрапейскай сакральнай музыкі. 

У імпрэзе прагучаць літургічныя спевы II—IV стагоддзяў па-беларуску, па-грэцку і па-лацінску, якія на працягу стагоддзяў напаўнялі скляпенні базылік і манастыроў.

Бізантыйскі хор «Артос» — адзін з творчых праектаў беларускага мужчынскага хору «Унія», які быў заснаваны ў Мінску ў 1990 годзе.

Сёння хор базуецца ў Вільні, а ў ягоным складзе спяваюць беларусы, літоўцы і ўкраінцы.

У Варшаве канцэрт пройдзе 6 красавіка ў касцёле святога Аляксандра. Квіткі тут.

У Вільні — 12 красавіка ў касцёле святых апосталаў Піліпа і Якуба. Рэзервацыя тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула