БЕЛ Ł РУС

Віцебскі малалетка вучыўся ў Маскве, але краў на радзіме. Потым наняўся ваяваць супраць Украіны. Чым скончылася?

4.04.2026 / 10:00

Nashaniva.com

Алег Зыкаў з Віцебска насіў на бронекамізэльцы пазыўны «Ліс». 

Алег «Ліс» Зыкаў, апошняе фота. 

Алег Зыкаў нарадзіўся ў 1993 годзе. Гадавала яго пераважна бабуля. 

Згодна з базамі Belpol, першае сваё злачынства Зыкаў учыніў 13 жніўня 2011-га, у 17 гадоў. У віцебскім парку імя Фрунзэ сцягнуў мабільнік у дачкі мясцовай настаўніцы, пакуль яго знаёмы адцягваў увагу.

Другое злачынства Зыкаў учыніў праз некалькі гадзін — скраў у знаёмай грошы, калі яна прыйшла да яго дадому.

Зыкаў разлічваў, што яго не паспеюць знайсці да моманту, пакуль ён з канікул паедзе назад у маскоўскае ПТВ, дзе вучыўся, але так не атрымалася. 

Праўда што, суд не адправіў яго тады ў калонію. Праз год Зыкаў даў суду другі шанец прыняць правільнае рашэнне, пабіўшы чалавека да цяжкіх цялесных пашкоджанняў. 

Апошні час Зыкаў «падпрацоўваў» у расійскім войску. Яго падраздзяленне адправілі адбіваць украінскую атаку вясной мінулага года. З гэтага задання Зыкаў не вярнуўся і перастаў выходзіць на сувязь. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула