БЕЛ Ł РУС

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

2.04.2026 / 21:15

Nashaniva.com

У аграсядзібе ў вёсцы Ягадзень Іўеўскага раёна ноччу на 2 красавіка адбыўся моцны пажар, у выніку якога згарэлі гасцявы дом, лазня і гаспадарчая пабудова, паведамляе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, усе тры будынкі, што стаялі недалёка адзін ад аднаго, ужо былі ахопленыя агнём. На момант пажару на тэрыторыі аграсядзібы нікога не было.

Паводле папярэдняй інфармацыі, напярэдадні гаспадар прыбіраўся ў двары і курыў. Мяркуецца, што ён выпадкова пакінуў непатушаны недакурак у гаспадарчай пабудове. Пасля гэтага ён паехаў, а ўжо ўначы людзі заўважылі пажар і выклікалі МНС.

У выніку агонь цалкам знішчыў лазню і гаспадарчую пабудову, а ў гасцявым доме згарэлі дах, перакрыцці і маёмасць, але таксама былі пашкоджаны сцены.

Прычына пажару дакладна яшчэ ўстанаўліваецца, але асноўнай версіяй лічыцца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Чытайце таксама:

Кватэру ў Мінску ледзь не спаліў дзіўны прыбор

У Мінску падчас руху загарэлася машына таксі

У Гомелі пачалі рэканструкцыю дома, у якім напрыканцы мінулага года адбыўся выбух

Каментары да артыкула