Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА
Лукашэнка 31 сакавіка згуляў у матчы сваёй каманды супраць каманды Мінскай вобласці. Пры гэтым нават тут не абышлося без прысутнасці ўсюдыіснага шпіца Умкі.
У сеціве з'явілася відэа, на якім відаць, як Лукашэнка выязджае на пустую пляцоўку і асцярожна ездзіць па лёдзе, а за ім следам бяжыць ягоны сабака.
Па факце Умка на лёдзе аказаўся адзіным, хто ганяўся за Лукашэнкам, бо супернікі падчас ягонага знаходжання на пляцоўцы толькі імітуюць барацьбу.
Чытайце таксама:
Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня
Пры наведванні Лукашэнкам Мак.бай не абышлося без Умкі на стале ФОТАФАКТ