БЕЛ Ł РУС

Мужчына ўзяў доўг, але памёр і грошы не вярнуў, але засталася распіска

3.04.2026 / 09:43

Nashaniva.com

У Баранавічах вынік почырказнаўчай экспертызы вырашыў спрэчнае пытанне.

Мужчына 17 тысяч даляраў узяў у доўг у знаёмай. Аднак вярнуць гэтую суму не змог — памёр.

Жанчына звярнулася да сям’і пазычальніка з патрабаваннем вярнуць грошы, але атрымала адмову. Таму пытанне вырашалася ў судовым парадку.

У якасці доказу пазоўніца прадставіла распіску, у якой была ўказана сума доўгу і тэрмін яго вяртання. Сям’я даўжніка пазоў не прызнала, патлумачыўшы, што грашовыя сродкі не перадаваліся. Гэты довад суд прызнаў неабгрунтаваным.

Пры правядзенні почырказнаўчай экспертызы з улікам прадстаўленых узораў почырку было ўстаноўлена, што запісы ў дакуменце выкананы даўжніком, як і подпіс у ім, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

З улікам сабраных доказаў, у тым ліку вынікаў почырказнаўчай экспертызы, суд прыняў рашэнне аб спагнанні доўгу з адказчыка ў асобе дачкі памерлага на карысць пазоўніцы па дамове пазыкі ў памеры 17 тыс. долараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула